***

Гэта восень дыхае трывогай.
У яе вачах гарыць адчай.
Кружыць восень лісцем над дарогай,
Інеем шарэе па начах.

Пазірае ў хмурыя нябёсы,
Дзе курлычуць песню журавы.
Гэта восень вымярае лёс мой
І баліць на сэрцы, бы нарыў.

Яе нораў я не разумею --
Штосьці з гэтай восенню не так.
Назбіраў брусніц у лесе жменю,
Ды згубіў апошні свой пятак.

Забірай яго на шчасце, восень!
Няхай лёс паможа нам дваім.
На прамоклай, з'езджанай дарозе
Мы з табою разам пастаім.

24.09.2019. Заслауе.


Рецензии