Вёска прыгажуня

Каля маёй хаты -- ліпа ды бярозка.
Побач з маёй хатай яблыні цвітуць.
Кожнаю вясною прыгажэе вёска,
Маладзеюць людзі, што у ёй жывуць.

Прыпеў:
Вёска-маладзіца, вёска-чараўніца!
Як тут не застацца, як у ёй не жыць?
Лягу спрацаваны -- ноччу поле сніцца,
Ды рачулка тая, што з балот бяжыць.

Тут красуюць дрэвы, пахнуць сенакосы.
Тут шчыруюць людзі і спявае май.
Па духмяным лузе, бы ў дзяцінстве босы
Да цябе імчу я, мой любімы край.

Прыпеў:
Вёска-маладзіца, вёска-чараўніца!
Як тут не застацца, як у ёй не жыць?
Лягу спрацаваны -- ноччу поле сніцца,
Ды рачулка тая, што з балот бяжыць.

Пахне ў доме хлебам, пахне кумпякамі --
Тут гасцей страчаюць, як сваіх дзяцей,
Бо гасціннасць тая тут жыве вякамі --
Прыязджайце ў вёску нашую часцей.

Прыпеў:
Вёска-маладзіца, вёска-чараўніца!
Як тут не застацца, як у ёй не жыць?
Лягу спрацаваны -- ноччу поле сніцца,
Ды рачулка тая, што з балот бяжыць.


Рецензии