***

Мне космасу сягоння не хапае,
Каб страты ўсе зямныя перажыць.
Я неба новай рыфмаю капаю,
Шукаю ў ім анёлскія крыжы.

Яшчэ крыху -- і дзень настане новы,
І будзе думка вобраз саграваць.
Вось толькі дзе знайсці для сэрца словы,
Каб пры жыцці Вас шчыра пакахаць.

Не умею я ў руках трымаць праменне
І з ім ісьці прaз лёсу лабірынт,
Бо нарадзіўся там, дзе дум каменне,
Дзе час другі і нават думак рытм...

Тут вершамі ўce людзі размауляюць:
Эстэтыка жыве сярод планет...
Вы кажаце, што гэтак не бывае,
Тады адкуль да Вас прыйшоў паэт?

13.10.2019. Заслауе


Рецензии