***

Мне мой мазоль Айчынаю баліць.
Ён рэжа слых,
Калі чужая мова,
Нібы павук звівае зносін ніць
І смокча кроў з паэтавага слова.

Ці не таму такі складаны лёс
Даецца тым,
Хто думкі вершам мераў?
Сцякае кроу на восеньскі мароз,
А на паперы -- застаецца вера.

Кранай яе вачамі кожны дзень.
Не дай паэту без крыві памерці! --
Ён свой мазоль
Праз боль радкоў прадзеу,
Айчыны лёс паэзіяй памеціў.

26.10.2019. Заслаўе


Рецензии