За вокнамi п яны кастрычнiк...

***
За вокнамі п’яны кастрычнік
У мутным тумане ляжыць.
У лес пацягнуўся здабытчык:
Смачней жа з апенькамі жыць!

З Іванам плятуцца каровы,
Штурхаюць Івана у бок.
Камусьці прывезлі ўжо дровы,
Звалілі на жоўты пясок.

Суседка зразае капусту,
Сама, як капуста ў лістах.
А так у гародзе ўжо пуста.
Мой коцік сядзіць у кустах.

За вокнамі – п’яная восень
І мутны, як брага, туман.
І ў небе над шапкамі сосен
Птушыны плыве караван.

26. 10. 2019 г.


Рецензии