Фруза б знэс

Жанчына засталася адна,без мужа,
Вядома дзетак гадаваць цяжка дужа.
Вось тут і задумалася наша Фруза,
Пасля разладу Савецкага Саюза.
Як бы наладзіць дзеравенскі бізнэс свой,
І каб былі заўжды рублікі пад рукой.
Бо дзетак трэба неяк самой падымаць,
Абуваць,апранаць і ў школу адпраўляць.
Дзеля гэтага,рашыла Фруза наша,
Каб заўжды была ў хаце поўна чаша.
Пасадзіць каля пяці сваіх хахлятак,
На яйкі,каб тыя вывелі цыплятак.
І як вырастуць,будзе мяса і тавар,
Гэта  сям'е чысты бізнэс,відны свой твар.
Спачатку шло гладка,як і задумала,
Бо справу сваю яна добра абдумала.
І праз пэўны час,каля Фрузіных хатак,
Сто,мо і болей,бегала куранятак.
Фруза любуецца з іх,радасць на вачах,
Усе жвавенькія,растуць як на дражджах.
На куранят,завідкі ў суседзяў сталі,
Яны коса ў той дворык паглядалі.
Можа з суроцы,можа з кепскага вока,
Да бяды,як мовяць людзі-недалёка.
Тут сталі ў Фрузы кураняты прападаць,
За ноч тры,чатыры,а тут адразу пяць.
З вальера,Фруза ў хлеў іх стала зачыняць,
Два дні было ціха,не сталі прападаць.
Неяк сквозь сон,яна крык курэй пачула,
Яна ў хлеў бягом,сэрцам бяду адчула.
І толькі дзверы яна ў хляве адчыніла,
А ліса адтуль,у зубы двух ушчаміла.
А пад сцяной дыра,як ваўку пралезці,
Фруза ў роспачы,як тут бяду адвесці.
Прападзе бізнэс,падавіць усіх цыплят,
Гэты рыжы,хітры,ненасытны гад.
Тут думка прыйшла ў галаву,пса завяду,
Не абы якую шаўку,а ваўчарку.
Яна тут жа пайшла на рынак,купіла,
Прывяла і на панадворак пусціла.
І з гэтага моманту Фруза спіць слаўна,
Ад пса хоць і клопат,але служыць дбайна.
З цягам часу стаў яе бізнэс працвітаць,
Кожны дзень яна стала яйкі прадаваць.
У хаце стаў дастатак,усе сыты,
Ёй крызіс ніпачом,зараз з ім яна на ты.
           +++
А вось вывад можна тут зрабіць такі,
Нічога не маюць толькі лайдакі.
І калі хтосьці псуе тваю справу,
Шукай  гэтаму шкодніку управу.


Рецензии