Гавары

Хочаш – на «ты»,
хочаш – на «вы»,
размаўляй са мной,
пiшы мне лiсты,
пакуль не стаў травой,
пакуль жывы,
пакуль у мяне ёсць ты.

У пакоi пустым
пануе цiш.
Адчынi вакно –
прэч, з'едлівы дым.
Хутка ўжо відно,
а ты маўчыш,
i пра тое, i аб тым.

Словаў тваіх
не хапае мне,
быццам паветра –
я спыніў уздых.
На адлегласці метра,
у мінулым дні, на яго дне
мы ляжым удваіх.
Гавары...

20.10.2019


Рецензии