Бабина лета

 Лета бабіна. Бабіна лета!
 Неба чыстае, быццам шкло.
 Позні яблык, усмешкі кветак.
 Дарагое для ўсіх цяпло.

 Дваццаць градусаў сёння зранку!
 Залаты дрэвы скідваюць плашч,
 Толькі лета майго абяцанку
 Нам не здзейсніць ужо, хоць плач.

 Мала часу, і ўсё не проста...
 Вып'ем лепш маладога віна!
 Ад спякоты прыродзе млосна-
 Адпачыць хоча ўжо яна.

 Ты не кліч больш паўднёвы вецер,
 Не хвалюй і рухомую ртуць!
 Чаму сонца асенняга дзеці -
 Хрызантэмы - цвітуць і цвітуць?

 Глянь: на сонечных промнях - кросны.
 Тчэцца тонкая лесвіца ў рай,
 А па ёй падымаецца восень...
 Лета бабіна, ты затрымай

 Яе колеры, гукі і пахі,
 Яе смутак, пяшчоту і хмель,
 Ветру цёплага крылаў узмахі,
 Хрызантэмную акварэль.


Рецензии
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.