Гемарой

Кепская хвароба гемарой,
ён данимае так парой,
што будзеш еньчыць,нават выць,
бо так усё табе баліць.
   Жонка мужа папрасіла:
   -Вой,цярпець няма мне сілы,
   чым-нібудзь памажаш можа,
   раптам тое дапаможа.-
   -Я знайшоў тут цюбік нейкі,
   праўда,ён не вельмі велькі,
   цябе я змажу ад душы,
   бо тыя лекі харашы.-
   -Дай мне моцы,мілы Божа,
   можа мазь і дапаможа!-
   О- ё-ёй,ды чым памазаў ты,
   мяне пячэ да дурнаты?!
   -Ты ёй мазала мне спіну,
   ад болі нету і паміну.-
   -Ну,мужык,зусім дурненькі!-
   стала жонка зноўку енькаць:
   вазелінам маж хутчэй жа-
   бо папаліць мне прамежжа...
   Вой,пайшло ўжо цяпло,
   болькі як і не было!-
Доўга потым рагаталі,
як яны зад ратавалі.
Калі ўзяўся ты лячыць,
трэба вельмі пільным быць!
    кастрычнік 2019 года

   


Рецензии