Цёплы вецер пауднёвы, бы з раю ды у рай...

***
Цёплы вецер паўднёвы, бы з раю ды ў рай,
Залятае у сад мой вільготна-ружовы.
Я люблю свой кастрычніцкі ў золаце край
Так, як вершы мае любіць лісцік кляновы.

Ён прыліп да акна, за якім я пішу,
Беражэ цішыню ад паўднёвага ветру.
Я ніколькі душой перад ім не грашу,
І за гэта ён дарыць натхненне паэту.

Залятае у сад мой вільготна-ружовы
Цёплы вецер паўднёвы, бы з раю ды ў рай.
Для цябе мае шчырыя, верныя словы,
Мой кастрычніцкі ў золаце, любы мой край.

16. 10. 2019 г.


Рецензии