Вядзьмак 2
Дзе мы сустрэнем боль і жах.
Але каб свой праверыць дух,
Распачынаем у цемру рух.
Шмат хто загінуў, не дайшоў
У цемры смерць сваю знайшоў.
З надзеяй - на ўсё хопіць сіл…
А Цмок падзьмуў і ты ў пыл.
Герояў тых і не злічыць
Хто у цемры знік, хто у цемры спіць.
А хто наступны знойдзе - страх?
Што адаб'ецца ў вачах.
Але на свеце ёсць Вядзьмак,
Што прынясе надзеі знак.
Стаіць ён моцна на нагах,
Ен сам для цемры страшны жах.
Прыпеў
Ён прыйдзе, прыйдзе!
Прыйдзе ён.
Парушыць цемры доўгі сон!
Яго нічога не спыніць!
Ён вырашае каму жыць!
Ен прыйдзе, прыйдзе!
Прыйдзе ён.
Блісне ў цемры медальён!
Дзе воўка голава ў начы,
А за плячыма два мячы.
Свидетельство о публикации №119101201719