Чорная Дама

Хто пасмеў парушыць мой спакой?
Хто прыйшоў на баль без запрашэння?
Я ўзнагароджу тых нудой,
Напалохаю ў куце з задавальненнем.

Чорнай Дамай мяне клічуць усе,
Хто на сэрцы мае цяжкі крыж.
Чорнай Дамай што вам прынясе,
Знак падобны так на знакі звыш.

Смелы і адважны, я гляджу?
Так высока галаву задраў!
Так схавайся  ў замку ад дажджу,
Бо нахабствам і мяне даняў.

Ноччу я табе распавяду,
Здарылася што, з другімі тут.
Ноччу за табою я прыйду,
Каб табе часцінку даць пакут.

Патрымай дрыготкай рукой
Гаспадыню замка на вадзе.
Ты маўчыш, а смелы быў такі.
А цяпер спатыкнуўся пры хадзе.

Усіх хто любіць сутнасць прыхаваць,
Выведу на чыстую ваду.
Ты не верыш, што так можа быць
Значыць, за табой ужо іду.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →