Крэва

Вялікімі былі у лесе дрэвы,
А мы малые, мы яшчэ раслі.
За лесам была вёска – вёска Крэва,
Там замак быў - чырвоныя муры.

Легенды,  забабоны, небыліцы 
Чаго пра тое не складаў народ -
Нібыта ў вежы там была цямніца,
Нібыта аж да Вільні быў там ход.

Князі не вельмі між сабой дружылі,
Нягледзячы, што роднымі былі
Адзін аднога як маглі душылі
Бо падзяліць уладу не маглі.

А вось народ - заўсёды быў адзіны
Таму што на адной зямлі жылі.
Не аддавалі ворагам Радзімы
Якімі б лютымі часіны не былі.

Я да муроў павольна дакрануся
Далонямі, адчуўшы праз гады
Магутны подых даўняй Беларусі
(Хоць звалася яна інакш тады).

І я заўсёды буду ганарыцца
Што нарадзіўся тут і тут я рос
Што тут бруяць жыцця майго крыніцы
Што мне тут жыць - і тут памерці лёс.


Крэва  21.02.2019


Рецензии