Восеньская прырода

У чаканні ў верасні прырода
Пачне жаўцець усё вакол.
Бо прыйдзе хутка непагода
З дароў накрые восень стол.

Затым кастрычнік завітае
Ўбраннем колераў гарыць.
Нібы малюнкі выбірае
Апошнія каб раздарыць.

Тут краскі яркія пылаюць
Змяняя колер кожны дзень.
У кожны сад ён завітае
Лісцём засыпле сваю цень.

Вось лістапад змяняе краскі
Адзенне скінуў ён сваё .
Стаяць бярозкі без сукенкі
Галінкамі прыкрыў стваллё.

Чакае змен прырода- маці
І люд чакае тожа змен
І як маленькія дзіцяці
Зямлі жадаюць перамен.

08.10.2019г.
( Журавінка.)


Рецензии