У межах рая

Вольныя сцяпныя краявіды,
Любыя кубанскія палі…
Коляць векавых таполяў дзіды
Шчыт нябёс, нібыта ваяры.

Рэхам льюцца розгаласы лета,
Пераборы мелагучных струн.
Песняй гаманкой яно апета,
Складзена ў пазнакі светлых рун.

Шыр палёў, далечыня прасцягаў
Сцерагуць халмісты далягляд,
І лунаюць вершы, оды, сагі
Па-над стрэхамі казацкіх хат.

На халмах – раскіданыя зрэдку
Купкі дрэў – круглявых і малых.
І глядзяць на дол нябёсы – сведкі,
Як рабіў тут дзень свой першы ўздых.

Распасцёрлася зямля святая –
Першародны гаспадарыць дух.
Калі Бог праводзіў межы рая,
Ён адсюль пачаў праводзіць круг.


------------------------------------
Это стихотворение было написано 17.09.2019 в вагоне поезда "Москва – станция Тихорецкая", по дороге на фестиваль "Степная лира" (Краснодарский край). Фото сделано мной в тот же день из вагона поезда.


Рецензии