Шэрае неба. Кастрычнiк. Iмжыць...

***
Шэрае неба. Кастрычнік. Імжыць.
Жыць трэба доўга… і як набяжыць.
Трэба любіць, берагчы тую ніць,
Тое, што змог ты ў жыцці заслужыць.
І не спыніць, што над лёсам імжыць
Шэрае неба. Кастрычнік маўчыць…
Богу маліцца і Бога маліць,
Каб не згубіць непрыкметную ніць
Шчасця зямнога – пад небам тварыць.

Трэцяга кастрычніка 2019 г.


Рецензии