Калыханка для Цмока

Цёплыя хвалі,
Агарніце мяне!
Ціхія хвалі,
Закалышыце мяне!

Заўтра я буду моцны!
Заўтра я буду смелы!
Сёння ж у свеце сонным
Адпачывае цела.

Чыстыя хвалі,
Абмыйце мяне!
Салодкія хвалі,
Напаіце мяне!

Адпачывае розум,
Адпачывае сэрца.
Заўтра зірну цвяроза
Нават у вочы смерці.

Лёгкія хвалі,
Супакойце мяне.
Светлыя хвалі,
Ацаліце мяне...

Ацаліце мяне...
Ацаліце мяне....

02.02.2019


Рецензии