Дн с вой да н ны

Дні сівой даўніны
Вера Стасенка
Думка хваляй прыйшла, успамін абудзіла
Аб матулі, што доляй мяне надзяліла:
Мне пяшчоту дала, і стараннасць да працы,
І любоў да людзей, цяжкіх спраў не цурацца.

Я сяджу ў задуменні, назіраю ў  акенца,
Успамін прыляцеў, - зашчыміла ля сэрца:
Дзе матуля мая, што мяне зберагала?
Мой унутраны свет дабрынёй аздабляла…

Паляцеў успамін да дзівоснай прасторы,
Дзе бруіцца крыніца, сцелюць долы ўзоры.
Нібы птушка, лячу да рачной пераправы,
Дзе маленства прайшло – захаваліся мары.

Месяц ясны ўзышоў, запаліў побач зоркі,
Успамін уцякае за лес і пагоркі.
Ночка трэцца ля хат, назірае ў вакенца...
Дні сівой даўніны зберагу каля сэрца.
04.03.2019 г. - 25.09.2019 г.
 


Рецензии