Не кахай

Не кахай ты мяне, не трэба,
Не страчай у квяцістым лузе.
Я, як зорачка ў чыстым небе,
Не табе буду ззяць, а людзям.

Не чакай мяне больш ніколі,
Да цябе толькі ў снах вярнуся,
Як бярэзінка я на волі
На вятрыску да долу гнуся.

І не мрой, не твая я казка,
Дзе прыгоды бягуць ракою...
Не патрэбна твая мне ласка  –
Я хачу на душы спакою.


Рецензии