Гродзенскай ЦЭЦ-2. Паходная

Сёння да світанку
Выйшлі мы ў паход.
Нас вітае зранку
Сонейка усход.
Росы-дыяменты
Зіхацяць красой.
Ветрык ледзь прыкметны
Лашчыць нас з табой.

Па шаўковых травах
Цераз рэчак брод
Праз лясы-дубравы
На чарговы злет
Да калег-турыстаў
Шлях кіруем свой,
Каб намерам чыстым
Прыз забраць з сабой.

Гэта наша мара,
Гэта наш дэвіз.
Памажы нам, Шчара,
Атрымаць той прыз.
Гродзеншчына наша –
Прыгажэйшы край,
Кожны з нас вам скажа:
-Для турыстаў – рай!


Рецензии