Светлячок
але споведзь аб ім дзесь у сэрца запала.
Кажуць, некалі жыў той дзівак на зямлі
і рабіў для людзей спраў карысных не мала.
Ён агеньчыкі з зорак, што тухлі, збіраў,
кідаў іх на зямлю, каб народу свяцілі.
Ён патрэбы людзей, як свае адчуваў,
і за гэта яны яго вельмі любілі...
Звесткі тыя з былін я збіраў пакрысе
і згадаў неаднойчы ў дзяцінстве забытым:
бацька дроў абярэмак у хату ўнясе,
і гараць яны ў цемры ля печы блакітам.
"Фосфар", бацька тлумачыць, "бо вільгаць і прэль".
Адкрывае для нас ён яшчэ таямніцу.
Адвячоркам матуля прадзе зноў кудзель,
я ж трымаю ў руках светлячок-небыліцу.
Свидетельство о публикации №119091507229
