Пра Фядоса

Раніцай у лес збіраўся Федзя —
Ён там хацеў злавіць мядзведзя.
А перад гэтым пахваляўся,
Але дарма сусед стараўся.

Фядос быў баязлівы трошкі —
Баяўся нават сваёй кошкі.
А мыш убачыць — гвалту на ўсю вуліцу,
Здаецца, што недзе рэжуць курыцу.

Ён у Аўдоцці пад абцасам.
На снеданне — бутэлька квасу,
У поўдзень — каша з лустай хлеба,
А ўвечары — кавалак неба.

Эх, цяжкае жыццё ў Федзі.
І вось ён вырашыў злавіць мядзведзя,
Каб з’есць яго ў патрэбны час.
А то ж не ежа кіслы квас.

Пра гэтае Аўдоцця здагадалася
І на свайго Фядоса раззлавалася.
— Дурны! — крычыць. — Ты страціў розум свой!
А ну, хутчэй пайшоў дамоў!

Фядос спалохаўся, клянецца, што не вінаваты.
Аўдоцця ўсё сваё: “Хутчэй пайшлі дахаты!”.
Фядос бажыцца: “Гэта ўсё хлусня!
Навошта б забіваў мядзведзя я?”.

Аўдоцця вілкі ўраз схапіла
І імі мужа адлупіла.
Ляжыць Фядос цяпер на печы —
Баляць у яго моцна плечы.
Цяпер, як і ў ранейшы час,
На снеданне — халодны кіслы квас,
У поўдзень — каша з лустай хлеба,
А ўвечары — кавалак неба.

Ізноў Аўдоцця верхаводзіць,
З Фядоса позірку не зводзіць.
І зараз ён яе баіцца.
Нашто тады было жаніцца?

23.01.1994


Рецензии