Твар Айчыны

(на белорусском языке)

У Бярэшчы бярозы прыкметныя –
Як сястрычкі, па ўскрайку ракі –
Ў белай вопратцы, часам напеўныя,
Калі вецер кранае вярхі.

А дубы ў Бярэшчы – бы волаты,
Пры бярозках як моцы ствалы,
Чыстароднай крыніцай напоўнены:
Як нашчадкі, прытокам крыві.

Дубавец – там мясціна з прыгорачкам,
По-над рэчкай высокі куток,
Незвычайны: квятковы і сонечны,
Старажытных праменняў выток.

Ён адзначан як помнік – знаходкамі,
Іх зямляк мой, Хацкевіч, адкрыў,
Называю іх скарбамі-сродкамі:
Праляжалі з прадвечнай пары.

Я гляджу на бясцэнныя вырабы,
Што далёкі мой продак зрабіў:
Па кераміцы дзіўныя выразы –
Рысаваў дзеля шчасця, тварыў.

І здаецца, што водар бярозавы
Ён з Бярэшчы, напіцца, чарпаў,
Уяўляў, як той дуб, сябе волатам,
І нашчадкам свой твор дараваў.


Памятуй, чалавек, пра карэнніцы,
Што да сэрца з зямлі прараслі,
І няхай яно б’ецца, ня леніцца
Уяўляць твар Айчынны з былін...


08.09/19


Рецензии