Ах, як смачна жыць у шчасцi...

***
Ах, як смачна жыць у шчасці,
Выйсці ў двор, на зоркі глянуць,
Калі бляск іх льецца часты
І пачуцці шчэ не вянуць.
Добра – паглядзець на зоркі,
Піць палыну водар горкі
І не думаць ні аб чым –
Разам з матыльком начным.

Другога верасня 2019 г.


Рецензии