Францыск Скарына

Да цябе пяром пісалі, малявалі ад рукі
І над кнігай працавалі ў той час не друкары.
У той час ніхто не ведаў і не мог сабе ўявіць
Што ёсць новая навука, што інакш усе можа быць.

Каралям не падуладны, не па сілах ведзьмакам
Сотні кніг рабіць за месяц, даваць сэнс пустым лістам.
Ты прынёс з сабой ідэі, як для ўсіх тварыць дабро
Як зрабіць даступнай кнігу, як станком змяніць пяро.

Прыпеў

Ты быў першым у краіне, хто пачаў іх друкаваць
Кнігі,што ўсё чытаюць і працягваюць збіраць.
Аказалася так проста, ліст паперы, фарба, ціск
Ты змяніў жыццё навокал, наш амаль святы Францыск.
Ты быў першым у краіне, хто пашырыў кругагляд
Падарыў і мноства ведаў для ўсіх слаёў грамад.
Для нашчадкаў з розных кніжак ты ўзвёў свой абеліск
І змяніў жыццё навокал, наш амаль святы Францыск.


Кожны, зараз хто чытае, перагарнуў кнігі ліст,
Такім чынам кажа дзякуй і табе друкар Францыск.
Ну канешне, зараз лепей і прасцей іх друкаваць
Але добра, што наогул ты задумаў распачаць.


Рецензии