Цвыркуны праводзяць лета...

***
Цвыркуны праводзяць лета
Ў край чужы, у край паўднёвы.
Непакояцца пра гэта
Сонечнікі, гнуць галовы
Ўслед за сонцам каля плоту
І трымаюцца за плот.
Непакой іх і турботу
Падзяляю. Без турбот
І маё не пройдзе лета.
Ўслед за ім у край паўднёвы
Паляцеў бы! Без паэта
Будуць вербы гнуць галовы,
Будзе ліцца ліст кляновы,
Будзе нехта везці дровы,
Пойдзе ў сваты на Пакровы…
Застануся, дзе сасновы
Лес падорыць верш мне новы,
І надзену хоць дубовы
На сябе вянок цярновы.
Без Радзімы мне не жыць,
Беларусь – не замяніць!

24 жніўня 2019 г.


Рецензии