Сумная вёска

Старая маленькая вёска
З вялiзнаю лiпай i садам.
Слупы, дзе буслiныя гнёзды,
Амаль каля кожнае хаты.

Дым шэры па вулiцы сцелецца:
Быць з ранiцы пэуна дажджу.
Забрэша сабак ды i сцешыцца.
Пабачылась нешта са сну.

Не чутна нi песень, нi гульняу,
Нi iншых вясёлых падзей.
Дауно не прыносяць ужо буслы
У гэтую вёску дзяцей...


Рецензии
Якраз зараз знаходжуся ў роднай вёсцы з бацькамі ды сям'ёй. Шануй Бог буслоў, што напаўняюць састарэлыя хаціны дзіцячым смехам і калыханкамі матуль...
Дзякуй Вам за гэты верш.

З павагай,

Андрей Ястремский   15.08.2020 01:30     Заявить о нарушении
Дзякуй за добрыя словы!

Наталья Реляво   16.08.2020 08:36   Заявить о нарушении