Наш город

Правінцыяльны гарадок,
Дзе люд па свойскаму з'яднаны,
І твой адсочыць кожны крок,
Названы з даўніны Ашмяны.

Тут ціхай плынню лье жыццё,
Блішчаць завулкі чысцінёю.
Што не падзея - адкрыццё,
А не, тусуюцца сям'ёю..

Маленькі горад ля ракі,
Дзе ліпаў, клёнаў незлічона.
Ну а над імі жаўрукі
Вясной вядуць свае гамоны.

Здаецца, усюды шык і лад,
Ды толькі для людскогоа вока.
А вось душы кругаагляд,
Найбольш шырокі і глыбокі.

У гульбІшчах ,святах тут размах,
Абы было ў кішэнях  крыху.
Вакол прыемны, смачны пах -
Ідзе ў святы гандаль ліха.

Глядзіш і дабрабыт накшталт,
Ды ёсць прычыны для турботы-
Закрыта школа- інтэрнат-
Няма прытулка для сіротаў.

І  школа для дзяцей глухіх
Каторы год стаіць прывідам.
Дзіцячы смех даўно заціх-
Навошта школа інвалідам?!

А недалёка як дакор
Паўстаў закінуты маёнтак.
Наш гістарычны форс мажор
Да дрэўцаў туліцца  няёмка.

Тут быў калісці гаспадар-
Заснавальнік дрожзавода.
Цяпер вакол нават абшар
У палоне смецця і смуроду!

Бо Лэйба Стругач- забыццё,
Што дасць ашмянскаму народу
Даўно мінулае жыццё? -
Тым больш няма і дрожзавода.

Стаіць даўно і льнозавод,
Хоць лён заўжды быў цуд краіны.
Вось так наш горад з году ў год
Стварае новыя руіны.

Пра скарачэнні тут маўчок,
Рызыкаваць дарма не буду.
Бо скарачэнні на кручок
Злавілі ўжо нямала люду.

А горад сам пакуль стаіць,
Яго заўсёды мы любілі.
І будзем усе любіць і жыць,
Абы жыццё не скарацілі..


Рецензии