Ты тут жывеш

Ты ж мая, родная радзiма,
Памiж краiн, памiж братоў.
Даўно народу зразумела,
Як горача  памiж агнёў.

Ты добра жыта нарадзiла
I бульбы хопiць да вясны,
З грыбоў саленнi нарабiла.
Каб толькi не было вайны.

Схавацца хутка ўсiм у бульбу,
Картэж праедзе, чорт лiхi.
З трыбуны хай нясе ён лухту,
Каб толькi не было вайны.

Дзе тыя моцныя асiлкi,
Дзе партызанскi беларус?
Iх палажылi на лапаткi,
Пакуль гвалтуюць Беларусь?

Ты тут жывеш, чые парадкi?
Сыны схаваліся ў кусты?
А нас з табой пракормяць градкi,
Каб толькi не было вайны.

Ўплывай грамадствам  на ўладу
I дармаедаў не кармi.
Глыбока думай, хто ў Палату
Мандат бярэ з тваёй рукi.

Ты беражы сваю прыроду,
Кiтайцу маць не прадавай.
Ён з чужароднага нам роду,
Зямлю яму не давярай.

Будзь спадаром сваёй краiны,
Любi, змагайся, даражы!
Каб сорам дзецям не дастаўся,
I толькi б не было вайны!

22.08.2019
Наталля Ветрава


Рецензии