Размова з чайкай
Вестку сціплую прышлага дня,
І бацькоўскаму роднаму боку
Перадай, што смуткую тут я.
Ды ці можа бываць па-другому,
Калі сэрца начамі не спіць,
Бо там хата адна, без старога,
У маркоце на ўзгорку стаіць.
Так далёка пайшоў гаспадар,
Што адтуль не бывае звароту,
У нябёсы злятуць яго мары,
Не чакае ён больш ля варотаў.
Ведай, птушка, наблізіцца час,
І ў вокнах заззяе святло,
Сабярэ, як раней, зноўкі нас
Бацькоў памяці нашых цяпло.
Свидетельство о публикации №119081307602