Бяроза

         ***   ***   ***
Галінкамі ўзмахнуўшы, як крыламі,
З апошнім горкім подыхам лягла
Бярозка з незаўважнымі слязамі,
І сціхла задаволена піла.

Нічога не паспеўшы зразумець,
Яе ахвяра ў роспачы ляжала…
За што так хутка напаткала яе смерць?
Каму і чым яна перашкаджала?

А людзі, быццам мяснікі,
Сякерамі таропка замахалі…
Нячутна плачучы, галінкі і лісткі,
На землю, побач з маці, ападалі.

І ствол яе, нібыта тушу,
Раскрэмзалі, а потым павязлі,
І цела знішчылі, і душу,
Адной істотай стала меней на Зямлі.

Жыцця бязлітасная проза –
Уздыхнуў прараб: “Спякотны сёння дзень…”
Дзе красавалася бяроза,
Застаўся зараз толькі пень.


Рецензии