Люблю цiшыню, калi трактар гудзе...

Жарт

Люблю цішыню, калі трактар гудзе,
І трымерам косіць сусед трыццаць сотак,
Бетонамяшалкі трашчаць дзе-нідзе,
І рык не змаўкае кароў-ідыётак.

Ў такія хвіліны пішы і пішы
Пра плынь цішыні – асалоды вясковай!
Люблю разважаць пра жыццё – у цішы –
І верш пачынаць раз дзясяты нанова.

13 жніўня 2019 г., Радашковічы


Рецензии