Засынаю, а жнiвень так коцiць...

***
Засынаю, а жнівень так коціць
Жоўты шар па блакіту нябёс,
Што мне хочацца плакаць. У поце
І ў сумоце свой выбраў я лёс.

Засынаю, зліпаюцца вочы,
Усё валіцца з рук, не магу.
Я – у жніўні – не спаў бы і ўночы,
Толькі чым я яму памагу?

Жнівень коціць свой шар – апельсінам
Па блакіту нязведаных мар.
Застануся адданым я сынам,
Жнівень – тата, жыцця гаспадар.

Засынаю, а хочацца плакаць,
Бо няма майго жніўня – у снах,
І не ўбачу, ці дождж будзе капаць,
Ці праменіцца – сонца ў вачах.

12 жніўня 2019 г., Радашковічы


Рецензии
Прыгожа❤

Анастасия Бичель   12.08.2019 16:09     Заявить о нарушении