Скарб

Ты бачыш?


Дзесьці за воблакам лётаюць зоры,
Дзесьці, у бела-блакітнай прасторы.
Далёка ад іх я блукаю няспешна.
Штосьці шукаю: кагосьці ці нешта.


Ты чуеш?


Птушка спявае ў лесе пранізліва.
Быццам бы фарбамі ўсё тут напісана.
Я там іду маруднымі крокамі,
Усё нешта шукаю па-за аблокамі.


Ці адчуваеш?


Холадам рэзка зіма дакранаецца,
А за ёй лета цяплом адгукаецца.
А я ўсё крочу нейкай сцяжынкаю.
Пойдзем са мной вунь за той аблачынкаю?


Ці верыш?


І заўтра таксама па-за аблокамі
Зоркі лятаць будуць дзесьці далёкія.
Я буду крочыць настойліва, упарта:
Раптам знайду? Раптам сёння ці заўтра?


Ці ведаеш?


Што я шукаю за тымі хмаркамі?
Што там хаваецца цёплае, яркае?
Шчасцем завецца той скарб таемны.
Гавораць, хто знойдзе, той будзе блажэнны.


Паслухай.


Пойдзеш са мною за марай прыгожай?
Разам мы знойдзем хутчэй яго, можа?
Схопім далонямі моцна, пяшчотна...
Што ты глядзіш так сумна, самотна?


Так будзе.


Рецензии