Вядзьмак

Страхоцця поўны чорны лес -
Туды лепш  не хадзіць.
Халодны льецца дождж з нябёс
Там зло  ў лесе спіць.

І цмокі дыхаюць агнём,
І ваўкалак снуе.
Відаць там ноччу як і днём,
Усе грахі свае.

У замку шчасця зноў няма
Там сонца знік  прамень.
Ляжыць разбуранай сцяна
Рассыпаны камень.

Здаецца, што зусім, ніяк
Ім не дапамагчы.
Но раптам з'явіцца Вядзьмак
А меч блісне ў ночы.

І цемры не баіцца ён,
Адолее ўсіх там
Бо для пачвараў страшным сном
З'яўляецца ён сам.

У каралеўстве супакой
Паедзе ён далей
Яшчэ не нарадзіўся той,
Хто за яго мацней.


Прыпеў
Свае мячы што на слыху
Таксама і кулак
Усім хто стане на шляху
Пакажа наш Вядзьмак
Адправіць усіх да забыцця
Абы хутчэй прайсці
Таму што сэнс яго жыцця
Крыўдзіцеля знайсці


Рецензии