Празарлiвае вока

Празарлівае вока — сумленне маё —
не пятак — а на шчасце ў кішэні нашу.
Зтуль яно наглядае: што так, што не так,
і за ўсё, як суддзя, вінаваціць душу.

Угрызае за дробязі, б'е ў дзве рукі.
За нязначнае шчокі чырвоніць мае.
А за іншыя промахі, за крупнякі,
лупіць скалкай і ноччу заснуць не дае.

А бывае, разойдзецца — не ўгаманіць —
"адшліфоўвае" пугай нутро і партрэт.
А пасля на змарнелае цыкае: "Цыц!"
І надкусаным пернікам кідае ўслед.

А калі, раззлаваўшыся, выкіну прэч,
гэта ліха за мной наўздагон, нібы цень,
то ляціць, то бяжыць, то паўзе (ну і рэч!)
І вось так ад світанка да ночкі — штодзень.

Ну а вы? Не сумуецца вам са сваім?
Мо згубілі надысь? Выпадкова? Ці не?
А жадаеце... я падзялюся.. маім?
Хай яно вас дацяне — і сум ваш міне!

Пачакайце, вось выму "з шырокіх штанін"...
О, мабільны... І паспарт.. Ключы... І бабло..
А сумленне дзе дзелася? Мацаю... Блін!
Далібог, адпачыць да кагосьці сышло!

 9.08.2019


Рецензии
Добры дзень! Добра напicалi Вы аб cумленнi! Велмi cпадабауся, адгукнуўся душы маёй Ваш верш!
З паклонам да Вашага талента Богам даннага,

Наталия Нездешняя   26.11.2019 15:47     Заявить о нарушении
Дзякую, Наталья! А Вы беларускую мову адкуль ведаеце?

Лаззаро   03.12.2019 12:38   Заявить о нарушении
А я беларуска, у мяне ёсць некалькi твораў на роднай мове, на жаль мала на ёй пiшу.

Наталия Нездешняя   03.12.2019 18:58   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.