Спатканне перевод Ф. Г. Лорки
Цяпер не трэба
ні мне і ні табе
Сустракацца на самоце.
Ты сама... разумееш мяне.
Я кахаў яе, Госпадзе Божа!
Ідзі ж ціхенька
па гэтай дарожцы.
Як на крыжы,
сляды ад цвікоў
У мяне на запясцях.
Ты бачыш крывавую цень наперадзе?
Ніколі не азірайся, ідзі,
І маліся ў глыбіні
Каэтану Святому,
І скажы яму ў цішыні,
Што не трэба ні мне, ні табе
Сустракацца на самоце.
(27.10.2015)
Свидетельство о публикации №119080308339