Крама

У вочы сонца, у твар - вецер,
Бяжыць хлопец, яму - верце!
Маўчаць хопіць, стагнаць хопіць:
Бяжы, хлопец, ляці, хлопец.

Хутчэй, чуеш? Жыццё - куля!
Збірай словы, нясі ў поле,
Бо там змены вятры дзьмулі,
Прасі ў Бога дажджу волі.

Бяжаць - добра, сядзець - блага,
Ляжаць - гэта зусім дрэнна.
Нясі колер свайго сцягу,
Шануй змалку свае гены.

Крышы ў друзгі муроў цэглу,
Знайдзі месца, будуй заўтра!
Ці шмат гэткіх хлапцоў злегла?
Бяжы, хлопец, бо ёсць праўда.

(Ігару Варашкевічу, Сяргею Міронаву)

03.08.2019
Calafell,
Catalunya


Рецензии