О, мой народ! Табой я ганаруся!

О, мой народ! Табой я ганаруся!
Цяжкі на долю выпаў табе лёс.
Каб называцца ў свеце Беларуссю -
Ты ўсе нягоды мужна перанёс.

Прайшоў праз войны і праз непагоду.
Усё перажыў, усё вытрымаў, не знік.
І як належыць мудраму народу
І зараз хлебасольны тчэш рушнік.

Ты не згубіў ні годнасці, ні твару.
Нясеш, як свет, традыцыі дзядоў,
І ў «заўтра» верыш светлае, без хмараў,
І ў промні сонца ў квецені садоў.

О, мой народ! Табой я ганаруся!
Як ганарацца дочкі і сыны.
Жыві! Квітней! На славу Беларусі,
На славу міру ў свеце без вайны!


Рецензии
Выдатны верш!))

Владимир Казмерчук   06.09.2019 13:34     Заявить о нарушении
Дзякуй! Валодзя!)

Людмила Воронова Супрун   06.09.2019 15:58   Заявить о нарушении