Праспявай ты мне песню, заранка!

 
Праспявай ты мне песню, заранка,
Пра старонку з дзяцінства майго,
Пра раку, што завецца Зяльвянкай,
І хаваецца ў травах лугоў.

Праспявай мне пра сонца і зоры,
Што ў Зэльвенскім небе гараць
Ліхтарамі нябесных прастораў,
Каб магла Зэльва родная ззяць.

Прыпеў:

Прывітанне табе, мая Зэльва!
Беларускі квітнеючы край!
Падабаешся ўсім ты нам вельмі.
Сустракай жа гасцей, сустракай!

Прывітанне вам, добрыя людзі -
Госці, родзічы і землякі!
І салоўкі, што золакі будзяць!
Прывітанне! Мой край гаманкі!

Праспявай ты мне, птушачка, песню
Пра рабіну, што бацька садзіў,
Пра крынічку ў гаі на прадвесні
І пра золата спеючых ніў.

Праспявай пра спякоту і сцюжу
Пра лагоду дажджоў і вятры...
Я ад спеваў тваіх стану дужай
Як ад сонца, што ззяе ўгары.


Рецензии