Я нiколькi не рауную...
Зубарковай, пані Зіне,
Што працуе ў магазіне
Нумар… Як яго? Мо пяць?
З Радашковіч – не відаць!
Каб ён трактар свой зламаў!
Я ніколькі не раўную!
Каб я ведаў, каб я знаў,
Што прыгрэў змяю такую!
Заклінуюць хай калодкі
Тармазныя – у “Паршэ”!
Не раўную я ніколькі,
Бо ты вернешся яшчэ!
Каб штаны парваў на дупе!
Не раўную я цябе.
Хай табе хоць ружы купіць,
Хоць ахапак прынясе!
Закахалася прастачка!
Не раўную ні на грам!
У яго крутая тачка!
Бачыў сам у Інстаграм.
Я ніколькі не раўную!
Каб пранесла разам вас
Ад грыбоў тых! Я не чую,
Што ты кажаш. Вас іст дас?
Каб ён трактар свой зламаў!
Каб я ведаў, каб я знаў,
Што люблю змяю такую!
Я – ніколькі! – не раўную…
27 ліпеня 2019 г.
Свидетельство о публикации №119072708427