Купалле

На Купалле паспяваюць абрыкосы,
Кружыць галаву духмяны ліпы цвет,
Водар траў лунае над пакосам,
І аблокі ў небе не пакінуць след.
Ветру ў небе недзе прытуліцца,
У лясным ён верхаводзіць гушчары...
На пагорку спелыя суніцы,
Быццам ціха шэпчуць: "Забяры!.."


Рецензии