Залатыя шары салдацiкау...

***
Залатыя шары “салдацікаў”
З вёскі майго дзяцінства,
Як жоўтыя стужкі банцікаў
Колішняга адзінства

Суседкі жоўтавалосай,
Вяснушак яе шматлікіх,
Зрыжэлай травы ў пакосах,
Акладаў ікон на ліках…

Цвітуць, як цвілі заўсёды –
У дзядны маёй, у Насці,
Як сімвал былой свабоды,
Як подых былога шчасця...

24. 07. 2019 г.

Заўвага аўтара: дзядна – дзядзіна, дзядзькава жонка, гомельскі дыялект.


Рецензии