Я памiрау... Святло тваiх вачэй...

***
Я паміраў… Святло тваіх вачэй
Мяне да новых вершаў абудзіла
Сярод маіх падораных начэй,
Яно мне ночы тыя падарыла.

Не трэба больш трывожыцца табе,
Бо я з табой навекі застануся
І там, куды аднойчы пазаве
Мяне мой лёс, якога не баюся.

24 ліпеня 2019 г.


Рецензии