Павук на бел. яз

Павук цыбаты тчэ павуцінне
замест фіранак на тваім вакне,
хто прысабечыў твой гадзіннік,
няхай прысніцца ў раніцовым сне.
Вазьмі шматок суровых нітак
і рот зашый ты сам сабе,
бо не гадзіннікі шукаюць,
турбота у іх другая –
каб ты маўчаў на яве і ў сне.


Рецензии