Дай сiлы

Калі адбываюцца змены, –
О, Дзева Марыя мая! –
Я падаю зноў на калені:
Дай сілы, матуля-Зямля!

Ратуй мяне, зменлівы вецер!
Няма табе ўпынку, мяжы:
Ты лётаеш вольна па свеце –
Куды мне ісці, падкажы?

Куды прывядзе крок наступны:
Да квецені майскай, ці сцюж?
Рашэнні, а следам – наступствы:
Цярновы вянок, або з руж?

Але ж у душы жыве мроя
Аб вечнай крыніцы святла.
Дай сілы мне, Дзева Марыя,
Каб я верным шляхам ішла!


Рецензии