Я здолею...

Дрыжыць расінка на лісточку –
Імкнецца да зямлі прыпасці,
А ліпеньскай таемнай ночкай
Цвіце ў лясочку кветка шчасця.

Пяшчотна Неба цягне рукі
Струменямі дажджу да глебы,
І чуюцца любові гукі,
Якія шле Зямля да Неба.

Я, як і ўсе, заўжды цягнуся
Да чысціні Тваёй крыніцы,
Каб і ва ўзнёсласці, і ў скрусе
Святлом любові наталіцца.

Перад Табой завея, замець
Знянацку сціхнуць – страцяць сілы.
І па вясне ў пялёстках мая
Я здолею расправіць крылы.


Рецензии