У сонечным агнi, у стынi усiх трывог...

***
У сонечным агні, у стыні ўсіх трывог
Ляціць жыццё. Навошта сустракацца,
Калі й у вас таксама ёсць свой Бог,
Калі мне – мой, мая дарога сняцца.

А прыйдзе час, і прыйдзе новы век,
І з абаіх успомняць чалавека
І скажуць: “Геній быў ён, чалавек,
Сумленнем быў няправеднага веку”.

А зараз што? Шліфую свой алмаз,
А вы сваім гандлюеце… брыльянтам,
Бо раздзяліў на полюсы нас час:
Мне талент даў, а вас зрабіў – “гігантам”.

21. 07. 2019 г.


Рецензии