Балада ветру

Распесціў звон на дбайным полі
пшанічнага калосся,
яшчэ і пот са смакам солі
за золата на кросе.

На вэксаль даў спякоце ўздых,
усмешкай вочы поўнячы,
ды траскатнёй – сарокі слых –
сон абудзіў апоўначы.

І навіну прыпёр з калёс
пад коптур з кухні кошыкам,
для закаханым, бы з нябёс,
ад салавейкі  пошчакам.

Партрэтам воўчым на скале
сваё імя засведчыў.
Ваўка забілі бы,
але
не раіў людзям следчы.

А вунь і дзюны ўскрай ляску
аздобіў пэндзлем хвалі
і каланковым у стаўку
дзявочыя каралі.

З яго слядочкаў нат  паэт
малюе вобраз мары,
а ён, раз’юшаны як след,
яшчэ і  Боскай кары.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →