Не шанцуе

      
Над горадам маім гракі!..
І сарамлівыя дзяўчынкі
Мне ўслед смяюцца з той прычыны,
Што я разгублены такі.
           Навум Гальпяровіч

Мне не шанцуе – я з Гародні –
на сарамлівых тут дзяўчынак:
там, дзе хаваюць сорам сподні,
ад іх застаўся, бач, абмылак.

І ўслед смяюцца з маіх зенак
што лып ды лып на іхні пуп.
Стрыптызным подыхам гарэзным
Гародня больш, чым Галівуд.

Гракі ў парку Жылібера
смяюцца больш без дай прычыны,
што я з Мілоскаю Венерай
атаясняю стан дзяўчыны.

Не ўсё так блага ў гэтым свеце –
гарэзы шал любоў ачоліў,
бо нат і ў райскім Запавеце
без майтак шлюб і Бог дазволіў.


Рецензии
цудоуна вельми

Владимир Гайдук   25.12.2019 20:30     Заявить о нарушении
Уладзімір!я Вам вельмі ўдзячны і за ацэнку, і за візіт.

Мечислав Курилович   26.12.2019 11:52   Заявить о нарушении